Кінапрагляд фільма «Бабулі з Чернобылю» (18+)
Праз нейкі час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш за тысячу жыхароў вярнуліся назад у зону адчужэння. Дакументальны фільм «Бабулі з Чарнобылю» рэжысёраў Холі Морыс і Эн Богарт распавядае гісторыю трох бадзёрых бабулек, якія пасля аварыі вярнуліся ў чарнобыльскую зону і адмовіліся з’яжджаць з роднай зямлі.
Кінакамера назірае за жыццём бабулек, якія працуюць і абрабляюць зямлю, прызнаную непрыдатнай для ўжытку. Гэты фільм дапамагае глыбей зазірнуць у свет людзей моцным духам, якія маюць цвёрдую волю і вялічэзны аптымізм.
Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра ўласны досвед наведвання Чарнобыльскай зоны і музея Міра ў Хірасіме. Паглядзім фатаздымкі, а таксама разбярэмся, што з міфаў пра Чарнобыль праўда, а што – лухта.
Фільм будзем глядзець у беларускай агучцы і мове арыгінала(украінская трасянка + ангельскія субтытры).
Падчас прагляду смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца.
Запіс праз апытанку ў тг суполкі “Кінаканапы”.
Удзел: вольны
13 жніўня 19:00-21:00
Месца: 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)
Удзел: вольны
13 жніўня 19:00-21:00
Месца: 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)