Учора Кропка адзначыла свой Дзень народзінаў – 1 год плённай працы ў Тбілісі!
Свята прайшло ў насычаным рэжыме:
падвялі вынікі і падзяліліся планамі на будучыню, а таксама запусцілі інстаграм Кропкі – падпісвайцесь!
пагутарылі ў фармаце “world cafe” пра эміграцыю, будучыню Беларусі і Кропкі. Намецілі новыя планы і ідэі, якія будзем абавязкова рэалізоўваць, спадзяемся – з вашай дапамогай
пагулялі ў “Human Bingo” і ўзнагародзілі самых актыўных гасцей падаруначкамі
заспявалі любімыя беларускія песні пад гітару, пагулялі ў жартаўлівую настолку ў беларускім перакладзе
пачаставаліся смачным грузінскім тортам з трускалкамі
А скончыўся вечар канцэртам гурта Pylai, які запаліў нашыя сэрцы.
Мы рады былі бачыць так шмат сяброў нашай прасторы Дзякуй вам за добрыя словы і падарункі – #нашшмат і мы #робімразам нашу Будучыню лепш