Сёння, у нядзелю 12 лютага, беларускі Беластока сабраліся на акцыю памяці загінулых у вайне ва Укра…

Сёння, у нядзелю 12 лютага, беларускі Беластока сабраліся на акцыю памяці загінулых у вайне ва Украіне беларускіх дабраахвотнікаў

Сёння вядома аб 19 героях, што палеглі за свабоду Украіны. Ужо ў першыя дні вайны, у сакавіку не стала Іллі Хрэнава, далей- болей…. Вайна забірае нашых найлепшых, найадважнейшых мужчын. Днямі прайшло пахаванне Эдуарда Лобава, які загінуў 26 студзеня гэтага года ў баях за Вяглядар.

Не! Не загінулі – жывуць!
У нашай памяці жывуць і памагаюць,
За незалежнасць у бой яны вядуць!
І, як анёлы, нас аберагаюць.


Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну