Практыка супольнага малявання! Запрашаем вызваліць галаву ад штодзённага і памаляваць разам.Вы давед…

Практыка супольнага малявання!

Запрашаем вызваліць галаву ад штодзённага і памаляваць разам.

Вы даведаецеся пра алгарытм стварэння мандалы, і кожн_ая створыць свой асабісты непаўторны малюнак.

Такое маляванне дапаможа знайсці новую кропку назірання за сабой і светам.

Атрымаецца ва ўсіх!
Спецыяльных навыкаў не трэба!

Матэрыялы для майстар-класа забяспечваюцца вядоўцай, але вы можаце ўзяць паперу, фламастары, алоўкі вашых ўлюбёных колераў.

Удзел вольны. Запіс у @korepandiss

26 красавіка 13:00-16:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)