Учора ў Вільні скончылася ІІ Канферэнцыя беларусаў свету з удзелам больш за 100 дэлегатаўУ канферэнц…

Учора ў Вільні скончылася ІІ Канферэнцыя беларусаў свету з удзелам больш за 100 дэлегатаў

У канферэнцыі, якая праходзіла 22-23 красавіка ў Вільні, таксама прынялі актыўны ўдзел прадстаўніцы і прадстаўнікі Народных амбасадаў Беларусі з розных краін: Нямеччына, Італія, Польшча, Славенія, Швецыя і Эстонія.

Падчас канферэнцыі, паміж прадстаўнікамі Народных амбасадаў Беларусі і прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, была дасягнута дамоўленасць аб падпісанні мемарандума аб супрацоўніцтве.

«Мы дамовіліся падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж палітычнымі цэнтрамі і Народнымі амбасадамі» – заявіла на Канферэнцыі ў заключным слове нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Народныя амбасады Беларусі ўжо больш за 2 гады працуюць у розных краінах свету на карысць дэмакратычнай Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці. Праца вядзецца ў пастаянным цесным супрацоўніцтве з галоўнымі палітычнымі арганізацыямі дэмакратычнай Беларусі і ініцыятывамі пратэснага руху за мяжой.

“Народныя амбасады Беларусі – гэта незалежная ад палітычных арганізацый ініцыятыва беларускай дыяспары па прадстаўленні інтарэсаў беларускага народа і дэмакратычнай Беларусі ў сваіх краінах. Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва з арганізацыямі дэмакратычных сіл Беларусі, і ў першую чаргу тымі, якія займаюцца міжнароднымі адносінамі” – сказаў Міхаіл  Таўбэ, адзін з прадстаўнікоў Народных амбасадаў  Беларусі.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот