Вольгу Міцянкову, кіраўніцу хору БДУ, затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. У пакаяльным відэа ж…

Вольгу Міцянкову, кіраўніцу хору БДУ, затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. У пакаяльным відэа жанчына “прызнаецца”, што паслала арганізатараў за “рускім ваенным караблём”.

Пра ўзровень падтрымкі Расіі і вайны ў беларускім грамадстве мы ўжо пісалі (падтрымкі няма). Сёння хочацца сказаць пра іншае. Нягледзячы на ўвесь жах, што зараз адбываецца, ёсць людзі, якія не могуць адмовіцца ад прынцыпаў і сумлення.

Губазікі думаюць, што прыніжаюць чалавека, калі прымушаюць яго ці яе запісаць пакаяльнае відэа. Не, таварышы пацукі. Сапраўднае прыніжэнне – гэта паціснуць руку акупантам і падтрымаць іх перад аўдыторыяй. Спрыяць распаўсюду хваробы рускага свету. Стаць калабарантам, як вы. А ваша відэа ў чарговы раз нагадвае, куды трэба адпраўляць рашыстаў.

Рускі свет – за рускім ваенным караблём.
Свабоду Вользе Міцянковай!
Жыве Беларусь!