Цыкл лекцый для жанчын «Пазнаёмся са сваім целам праз вышыўку»!
Вы ведаеце, што першая мадэль ласкаценю з’явілася толькі ў 2009 годзе? А што вялікую частку гісторыі медыцыны «стандартным» чалавекам лічыўся мужчына?
Жудасна несправядліва! Нават цяпер гэта выклікае мноства памылак пры дыягностыцы і лячэнні. Давайце даведаемся крыху болей пра сваё цела, каб лепш разумець яго і мацней палюбіць сябе.
Што мы будзем рабіць?
пагаворым пра жаночае цела з боку медыцыны; развеем папулярныя міфы; паспрабуем адказаць на вашыя пытанні.
Падчас лекцыі будзем выказваць пачуцці праз вышыўку. Калі раней ніколі не гафтавалі — дапаможам і дадзім патрэбныя матэрыялы