У Мінску судзяць жыхара Чыжоўкі, якому пагражае да 12 гадоў калоніі
З 10-га ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе ідзе працэс над 34-гадовым палітзняволеным жыхаром Чыжоўкі Яўгенам Верхаводкіным. Яго затрымалі падчас «хапуна» ў Чыжоўцы ў снежні 2022 года і змясцілі пад варту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у акцыях пратэсту).
Але цяпер яго судзяць за «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «стварэнне экстрэміскага фармавання ці ўдзел ў ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК). Яўгену прагражае да 12 гадоў калоніі.
Цікава, што справу мінчука разглядае сумнавядомая суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая да нядаўняга часу працавала ў судзе Заводскага раёна Мінска — у раёне Яўгена.
Вядома, што ў яго няма блізкіх сваякоў, таму ён мае патрэбу ў падтрымцы.
Адрас для лістоў, грашовых пераводаў і пасылак: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Аляксеевіч Верхаводкін
Напісаць анлайн