Едзем за возера Паравані – шпацыраваць да цыклапічнай ABULI FORTRESS. Высадзімся за Абульскім перавалам ды пойдзем палямі да вулкана Patara Abuli, на якім месцяцца вялікія і выразныя руіны пабудовы бронзавага веку. На шляху нам сустрэнецца возера, рэшткі некалькіх былых паселішчаў, а таксама, спадзяёмся, не сустрэнуцца алабаі. Фініш у вёсцы Gandzani.
4.10 (субота), выезд а 7-й. 10…20°, без ападкаў. Ехаць 3 гадзіны. Хайкінг з прывалам: 6 – 8 гадзін. Кошт трансферу: 60~40 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт). Дадатковыя пытанні можна сюды.