Ці бывала так, што з вамі былі няветлівымі праз вашу мову ці нацыяльнасць? Ці бывала вам цяжка сказаць публічна пра рэлігію ці сэксуальную арыентацыю? Магчыма, вы нават ведаеце, як называюцца падобныя сітуацыі?
У гэтую нядзелю вы ў форме гульні даведаецеся, як назваць гэтую з’яву і як ёй супрацьстаяць у штодзённым жыцці. Мы правядзем час карысна і ў супер-сяброўскай атмасферы, далучайцеся Падчас мерапрыемства плануюцца перапынкі на каву і гарбату, можна прыносіць свае прысмакі ці частавацца.
Сустрэчу праводзяць Наталля і Оля – актывісткі і трэнеркі нефармальнай адукацыі.
Удзел вольны. Калі: 3 снежня (нядзеля), 15:00-19:00 Мова сустрэчы: беларуская і руская Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас адправім усім зарэгістраваным)