Зноў сустракаемся з вамі, каб адзначыць разам чарговае беларускае свята — Саракі!
Паводле павер’яў, на Саракі павінны былі прыляцець з поўдня 40 выраяў. Сёння мы, як і нашы продкі, чакаем вяртання птушак, якія нясуць з сабой «ключы ад лета» — песні, цеплыню і новае жыццё.
Вас чакае: майстар-клас па вырабу птушак-свісцёлак з керамацэглы, квіз па беларускім птушкам, «птушыныя» спевы – пагукаем далёкія беларускія выраі, што таксама, як і мы з вамі, шукаюць свой шлях дадому
Дзе: прастора «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі Калі: 12 сакавіка (аўторак) 19:00-20:30 Запіс праз асабістыя @volka_m