Сёння, 8 сакавіка, беларусы і беларускі Уроцлава разам з польскімі і ўкраінскімі жыхарамі ўшанавалі…

Сёння, 8 сакавіка, беларусы і беларускі Уроцлава разам з польскімі і ўкраінскімі жыхарамі ўшанавалі памяць згвалтаванай і забітай у Варшаве беларускі Лізы.

“Мы ўсе неабыякавыя да чужога гора і прыйшлі аддаць належнае Лізе і іншым ахвярам сэксуальнага гвалту. Людзі будуць заставацца людзьмі толькі тады, калі ўвага да іншых людзей, салідарнасць і ўзаемадапамога будуць для нас не проста словамі. Не праходзьце міма, калі вам здаецца штосьці падазроным – усё роўна, у якім стане знаходзіцца чалавек! Наша ўвага адзін да аднаго можа выратаваць жыццё”, — казалі жанчыны і мужчыны.

Толькі разам мы зможам супрацьстаяць гвалту, калі будзем гаварыць аб гэтым і шанаваць адзін аднаго, незалежна ад узросту, пола і часу сутак.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну