Пост падзякі кожн_ай, хто падтрымлівае нас!Гэтым постам хочацца сказаць шчыры дзякуй усім, хто адгук…

Пост падзякі кожн_ай, хто падтрымлівае нас!

Гэтым постам хочацца сказаць шчыры дзякуй усім, хто адгукаецца на просьбу пакідаць данаты для Кропкі. Нас вельмі падтрымлівае ваша фінансавая дапамога!

У сакавіку мы сабралі 432 лары (у тым ліку 35 лары мэтавы збор на фрэнч-прэс + яшчэ адзін нам падаравала арганізатарка мерапрыемстваў). Гэтыя грошы дапамаглі нам набыць усё неабходнае для масленічнага Кірмашу, фрэнч-прэс для кавы, надрукаваць каляровыя афішы, папоўніць нашу бібліятэку новымі кнігамі. Дзякуй вам шчыры!

У сакавіку нам пашчасціла і не давялося нічога рамантаваць у прасторы. Аднак кошт таго, што мы знаходзімся ва ўтульнай старой кватэры – гэта непрадказальны рамонт газавага катла, сантэхнікі, дзвярэй і г.д.

Зараз развярнулася масштабная рэканструкцыя фасаду будынка, а гэта значыць пыл і бруд у прасторы. Такім чынам, мы вымушаны часцей выклікаць клінінг, каб забяспечыць камфортнае знаходжанне кожн_ай у Кропцы. Каб пакрываць усе гэтыя траты, нам заўсёды патрэбна ваша дапамога. Калі ў вас ёсць магчымасць пакласці ў данэйшн бокс любую суму грошай, будзем вельмі ўдзячныя!


Дзякуй, што вы з намі! Абдымаем!