Працягваем збіраць падзеі для гістарычнага онлайн-календара!
Шаноўныя сябры, шчыра дзякуем за ўсе вашыя прапановы, якія мы атрымалі праз бот! Яны ўжо апрацаваныя і дададзеныя ў наш каляндар, а знайсці яго можна — па спасылцы.
Кожны з вас можа стаць часткай агульнай справы і зрабіць свой асабісты ўнёсак у напаўненне онлайн-календара! Дасылайце нам падзеі, якія лічыце насамрэч важнымі для гісторыі Беларусі — праз@by_prosvet_feedback_bot
Нагадваем, што любы ахвотны бескаштоўна можа дадаць штодзённы каляндар з беларускімі гістарычнымі падзеямі ад ByProsvet у свой гугл-каляндар альбо ў іншую каляндар-прыладу —інструкцыя ў пасце.