Month: люты, 2026

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

4 лютага ў Замку: ёга з Алесем, паслугі барбера і пляценне маскіравальных сетак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 4 лютага 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем 17:00 – паслугі барбера ў Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

20 лютага ў Вільні пройдзе містычны спектакль-казка «Чортава дачка» на беларускай мове

Svitanak #Культура

20 Лютага 19:00 Запрашаем вас на містычны спектакль-казку «Чортава дачка»! (16+) Спектакль заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору — у якім існуюць  Нячысцікі!Нячысцікі заўсёды ўплывалі на лёс людзей, прапануючы выбар… Але выбар, кожны робіць асабіста! Так сталася і з нашым героем — Альгердам. Чалавечае жыццё — гэта шлях, на якім увесь час даводзіцца рабіць выбар, куды […]

У Беларусі прайшлі рэпетыцыйныя цэнтралізаваныя экзамены з удзелам больш за 57 тысяч адзінаццацікласнікаў

Мінск Навіны

Днямі ў Беларусі адбыліся рэпетыцыйныя цэнтралізаваныя экзамены. У іх удзельнічалі, паводле Мінадукацыі, больш за 57 тысяч адзінаццацікласнікаў, альбо звыш 97% выпускнікоў. Пры гэтым самым папулярным прадметам стала руская мова — яе выбрала амаль траціна ўдзельнікаў РЦЭ, 17,9 тысяч чалавек. Наступнымі з вялікім адрывам сталі матэматыка (12,9 тысяч) і біялогія (6,9 тысяч). Филин абмеркаваў з дарадцам […]

ЧатДарэчы адкрыў чат для каментароў з магчымасцю пісаць толькі ўдзельнікам

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Чат Дарэчы зрабіла чат для каментароў адкрытым, але з опцыяй пісаць толькі для ўдзельнікаў. Таму далучайцеся.Абмярковываць можна што заўгодна і каго заўгодна. Правілаў у мяне няма і верагодна ніколі не будзе, акрамя цвярозага розуму. UPD: Ліст удзельнікаў будзе адкрыты пакуль людзей у чаце менш за 100 на жаль 🙁 https://t.me/ksiushanka_chat

Як працуе пераходнае правасуддзе ў сітуацыі заканчэння дыктатур і ўзброеных канфліктаў

Вольны Захад інфа

Ад рэпарацый да ўстанаўлення ісціны. Як працуе пераходнае правасуддзе?У сітуацыі, калі дыктатуры ды аўтарытарныя рэжымы падаюць, а ўзброеныя канфлікты заканчваюцца, перад людзьмі становіцца актуальным пытанне: як будаваць новае грамадства з улікам інтарэсаў пацярпелых і тых, хто выжыў? У гісторыі ёсць шмат прыкладаў, як розныя краіны з розных кропак свету праходзілі так званы працэс пераходнага правасуддзя. […]

05 лютага ў Золак пройдзе прагляд і абмеркаванне фільма “Людзі на балоце” з Максімам Жбанковым

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

05 лютага (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма “Людзі на балоце” (1981). Экранізацыя культавага рамана Івана Мележа пра трансфармацыю беларускай вёскі і прыход савецкай улады ў глухі куток Палесся. Беларускае арт-кіно праз якое праглядаецца ўся супярэчлівасць традыцыйнай культуры. Працягласць: 153 хв / рэйтынг IMDb: 6.3 Гэты […]

Лукашэнка загадаў эканоміць электраэнергію і цяпло ў Беларусі праз дэфіцыт рэсурсаў

Партыя Народная Грамада

Яшчэ нядаўна дзяржаўныя прапагандысцкія каналы ў Беларусі распавядалі пра «цёмную і халодную Еўропу». Цяпер жа пра неабходнасць эканоміць святло і цяпло адкрыта загаварылі самі ўлады… вось толькі не ў Еўропе, а ў Беларусі. Падчас чарговай нарады дыктатар Лукашэнка запатрабаваў увесці рэжым жорсткай эканоміі электраэнергіі і раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што вулічнае асвятленне працуе занадта доўга. […]

Новае «Умоўна геніяльнае шоу» з жаночым выпускам пра вядомых беларусак 7 лютага ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Новае “Умоўна геніяльнае шоу”  А што ў шоу? • смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя; • вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь; • умоўная геніяльнасць! Гэтым разам у нас жаночы выпуск! Абмяркоўваем вядомых беларусак ды ломім шкляную столь 7 лютага (субота) Збор гасцей: 16:30 Speakeasy  Уваход: любы данат Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja