05 лютага (чацвер) а 19:00 у прасторы Золак адбудзецца прагляд і абмеркаванне з культуролагам Максімам Жбанковым фільма “Людзі на балоце” (1981).
Экранізацыя культавага рамана Івана Мележа пра трансфармацыю беларускай вёскі і прыход савецкай улады ў глухі куток Палесся.
Беларускае арт-кіно праз якое праглядаецца ўся супярэчлівасць традыцыйнай культуры.
Працягласць: 153 хв / рэйтынг IMDb: 6.3
Гэты прагляд — частка адукацыйнага праекту дзе вядомы беларускі кінакрытык расказвае і паказвае свой “залаты спіс” (усяго 12 стужак) беларускага кіно: цікавосткі, культуралагічны бэкграўнд на фоне сусветнага кінематографа і шмат што яшчэ. Пасля прагляду адбываюцца рэфлексіі гледачоў і адказы на пытанні.