Month: Ліпень, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Генэтычна роднасныя словы ў розных мовах могуць мець розныя значэнні на прыкладзе слова «шнур»

Вольны Захад інфа

Нават генэтычна роднасныя словы ў розных мовах могуць азначаць зусім рознае. Слова шнур — старадаўні германізм у славянскіх мовах. У беларускай слова стала шматзначным, а ў расейскай мае адно асноўнае значэньне. У выніку Купалавы радкі „…Шнур бядак араў да поту…”  расеец можа зразумець няправільна

Анлайн-курс ад «РАДА» пра фінансаванне ініцыятыў і праектаў для культурных і творчых людзей

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлайн-курс ад «РАДА» пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя ініцыятывы і праекты Для каго: #культдзеячы, #актывісты, #творцы, #медыя, #НДА і інш. Калі: 22 ліпеня – 8 жніўня, па панядзелках і чацвяргах ў 18.30 (Мінск). Блокі курса:Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятывеДонары і фонды: […]

Уладзіміру Някляеву споўнілася 78 гадоў і выйшла новая кніга паэта

Вольны Захад інфа

Уладзіміру Някляеву – 78! У свой дзень народзінаў класік падрыхтаваў выдатны сюрпрыз для беларусаў: пабачыла свет новая кніга аўтара «БЕЗ АЙЧЫНЫ. Кніга турмы і замежжа». Зычым спадару Уладзіміру моцы, натхнення, плёну ў творчасці і поспехаў ягонаму новаму зборніку. Пачытаць болей вершаў з кніжнай навінкі можна на фэйсбук-старонцы паэта. Выпуск на канале CHADANOVIČ пра Уладзіміра Някляева, […]

Праваабаронцы «Вясны» тры гады за кратамі: акцыя салідарнасці ў Вільні 12 ліпеня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Праваабаронцы «Вясны» тры гады за кратамі. Прыходзьце на акцыю салідарнасці ў Вільні! Тры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна затрыманыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне. У […]

Ангельскі размоўны клюб з гасцямі з Вялікай Брытаніі, Шатляндыі і Індыі 10 ліпеня

Прастора "Робім разам"

Ангельскі размоўны клюбРазмоўны клюб на ангельскай мове з дасьведчаным вядоўцам і цікавымі гасьцямі з Вялікай Брытаніі, Шатляндыі й Індыі Заўтра серада і мы зноў рады сустрэцца,каб папрактыкаваць гутарковую ангельскую мову! Тэмай размовы ў гэты раз будзе:“Шчасце. Што гэта для вас? І як яго знайсці ў нашыя дні?”Прыходьзе да нас зь любым узроўнем ангельскай! Удзел бясплатны, […]