Добрая навіна: Лісты беларусаў, напісаныя ў “Карчме 1863” 28 красавіка 2024-га, дайшлі да “Палескіх дэльфінаў” ва Украіну. Воскар:“Кусь я прачытаў пісьма адрэсаваныя мне, и у мяне пытаньнечка – як зваротная сувязь выглядае, то-бок каму перадаваць у якім выглядзе і куды. Ну і за кнігі таксама дзякуй, будзе што пачытаць на дасуге”. Наконт зваротных пісем у […]
Month: май, 2024
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Радыё Свабода прадставіла расследаванне пра літоўскія і беларускія адносіны і літвінізм
Прапануем вашай увазе новае раследаванне Радыё Свабода на тэму “літвінізму”. У гэтым відэаматэрыяле аглядаюцца розныя меркаванні і погляды на гэтую тэму.Каментарыі даюць як літоўскія палітыкі і гісторыкі, так і прадстаўнікі нашага клубу. Спасылка на матэрыял: https://youtu.be/Sb7drWH_D20?si=a0jo26t5MU1au1wc Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі:•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT https://www.licviny.lt Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. […]
Гурт Relikt прадставіў акустычны кавер на песню «Аксамітны летні вечар»
“Беларусь мая”. Гурт Relikt прадставіў новы кліп. Гэта акустычны кавер на песню “Аксамітны летні вечар” Сяржука Сокалава-Воюша. Паглядзіце (і паслухайце), як файна ў хлопцаў атрымалася: https://www.youtube.com/watch?v=K8U9mcJ-MEY Relikt – Biełaruś maja (Studio live) (Сокалаў-Воюш cover) Дзе б мы ні былі, мы разам. І наша Беларусь у нашым сэрцы.У кліпе здымаліся: гурт Relikt і яго слухачыВытворчасць – […]
Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі пройдуць 25-27 траўня з выкарыстаннем спецыяльных аплікацый
Ужо ў гэтую суботу, 25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі. Выбары працягнуцца да 27 траўня Каб прагаласаваць, трэба спампаваць спэцыяльную аплікацыю для Android . Для карыстальнікаў прадуктаў кампаніі Apple сытуацыя больш складаная. Спачатку трэба ўсталяваць аплікацыю Test Flight, потым перайсьці па гэтай спасылцы і атрымаць доступ да аплікацыі Belarus ID. Усталюйце аплікацыю і […]
Дзе беларусы могуць атрымаць адукацыю як Скарына, Міцкевіч і Барыс Кіт
Беларусы без межаў: дзе атрымаць адукацыю як Скарына, Міцкевіч і Барыс Кіт Якасная вышэйшая адукацыя адкрывае больш магчымасцяў – беларусы зразумелі гэта даўно, таму яшчэ пяць стагоддзяў таму пачалі вучыцца ў найлепшых еўрапейскіх універсітэтах. А затым з атрыманымі ведамі працавалі на карысць Беларусі і ўсяго свету, займаючыся асветай і здзяйсняючы важныя навуковыя адкрыцці. І сёння […]
Мітынг салідарнасці з палітвязнямі Беларусі 21 траўня ў Вільні на Кафедральнай плошчы
Паважанае спадарства, заклікаем вас далучыцца да мітынга салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які адбудзецца 21 траўня а 19:00 на Кафедральнай плошчы ў Вільні. Не змоўчым! У праграме мітынга: выступы былых палітвязняў, дыпламатаў і тэматычныя перфомансы.…
Мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня 2024 у Вільні
Мітынг салідарнасьці, прысвечаны Дню салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. 21 траўня 2024 года. Кафедральная плошча, Вільня. Фотарэпартаж падрыхтаваны Максам Моррысанам @didzhey97. Шчыра дзякуем. Паважанае спадарства, заклікаем вас далучыцца да мітынга салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які адбудзецца 21 траўня а 19:00 на Кафедральнай плошчы ў Вільні. Не змоўчым! У праграме мітынга: выступы былых палітвязняў, дыпламатаў і тэматычныя […]
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі з незвычайным перфомансам
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з незвычайным перфомансам 21 траўня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі, беларусы Вільны прыйшлі на акцыю і пабачылі перфоманс: АМАП брутальна затрымліваў дзяўчат. Белсат таксама пабываў на акцыі. Паказваем, як гэта было.
Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі прайшоў у Вільні з пэрформансам і інсталяцыяй
Як прайшоў дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі ў Вільні На Катэдральнай плошчы беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом. 21 траўня — Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. У […]
Сустрэча прадстаўнікоў BELPOL з паслом Украіны Ігарам Кізімам аб дзейнасці і супрацоўніцтве
Сустрэча з Iгарам Кiзiмам20.05.2024 адбылася сустрэча прадстаўнікоў BELPOL з паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігарам Кізімам. Падчас размовы Ігар Кізім быў праінфармаваны аб дзейнасці BELPOL за апошнія месяцы, асабліва па выяўленых намi схемах удзелу рэжыму лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Таксама абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці беларускай дэмакратычнай супольнасці. Па выніках сустрэчы […]