Беларусы Варшавы ў “Ноч расстраляных паэтаў” узгадалі пра лепшых сыноў і дачок Беларусі, забітых НКУС у 1937-1938 Прачыталі вершы, запалілі знічы і свечкі. Сабраліся ў сымбалічным месцы – каля помніка Загінулым і замардаваным у Сібіры. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Month: Кастрычнік, 2022
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Верш Максіма Перапеліцы «На ноч расстраляных паэтаў»
НА НОЧ РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ Расстраляны паэты, пакалечаны лёсы.На стагоддзі адкінута наша краіна.Наматаны кішкамі на тэрора калёсы.Адкажы жа мне, Божа, у чым паэты павінны? У тым, што ладзілі нашу для нашчадкаў культуру,Свае вершы пісалі, свае песні спявалі?Беларусі давалі яе літаратуру?А ўдзяка нагнала. Іх усіх расстралялі. Сумны лёс не спыніўся нашай беднай краіны.Зноў пацук расчыніў сваю брудную […]
Беларусы Бельгіі правялі вечар памяці расстраляных паэтаў
Беларусы Бельгіі далучыліся да акцыі “Ноч расстраляных паэтаў” Сення, 29 кастрычніка беларусы з Бельгіі правялі хатні вечар памяці расстраляных паэтаў. Узгадвалі, як гэта ўсе было, чыталі их вершы. Беларуска Ала Спосаб напісала свой верш у памяць паэтаў і расказала сваю гісторыю, як мела зносіны з Маёй Кашторнай, дачкой Тодара Кляшторнага. Мая расказала ёй праз які […]
Ноч расстраляных паэтаў: памяць пра больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі
Сённяшняя ноч — з 29 на 30 кастрычніка — для беларусаў вядомая як Ноч расстраляных паэтаў. Менавіта сёначы ў 1937 годзе супрацоўнікі НКУС расстралялі ва ўрочышча Курапаты больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, драматургаў, гісторыкаў. Гэтая ноч стала самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі — яны цягнуліся з 1929 […]
Дзяды: расклад заўпакойных службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
“ДЗЯДЫ” – ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ1 – 5 лістапада 2022 г. – Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска 1.11.2022 – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа,Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:Заўпакойная Літургія з Паніхідай 2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая,Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:Заўпакойная […]
Роўна 85 гадоў таму НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі
Роўна 85 гадоў таму НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыіГэта адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС – «амэрыканкі». Сярод расстраляных было па меншай меры 22 літаратары. Штогод у гэтую ноч беларусы збіраліся ў Курапатах, каб узгадаць рэпрэсаваных, але на дадзены момант, шмат хто […]
Ноч 29–30 кастрычніка 1937 года стала трагічнай для беларускай інтэлігенцыі
Ноч 29–30 кастрычніка 1937 года стала трагічнай і «чорнай» для беларусаў. Меркавана ва ўрочышчы Курапаты савецкія каты расстралялі больш за 100 дзеячоў культуры — прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод іх 22 — пісьменнікі. Яны жывыя, пакуль мы памятаем пра іх. Сёння беларускія дыяспары ва ўсім свеце гучаць галасамі рэпрэсаваных літаратараў. Пачытаць пра сёлетнюю ноч паэтаў можна […]
Запрашаем на вечарыну настолак з VR-гульнямі і гарбатай у Тбілісі 1 лістапада
Запрашаем на вечарыну настолак! Усе знаёмыя настолачкіVR-гульні Штосьці да гарбаткі з сабой Калі: 01 лістапада 19:00-21:00Дзе: “Кропка” 500м ад пл. Свабоды, Тбілісі Дакладны адрас пасля рэгістрацыіАльбо адгукнуцца ў апытанцы Твой ход! Далучайся!
Жанчыны Беластоку выйшлі на шпацыр супраць рэпрэсій у Беларусі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 годзе былі расстраляны больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў БССР. “Мы, жанчыны Беластоку , выйшлі на шпацыр, бо мы не хочам, каб у Беларусі працягваліся рэпрэсіі. Мы будзем працягваць рабіць усё што ў нашай моцы, каб усе злачынствы зробленыя рэжымам былі […]
Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды»
Ноч расстраляных паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды» У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы праводзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. У відэа Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды». Ягонае жыццё, як і іншых […]