Роўна 85 гадоў таму НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыіГэта адбылося …

Роўна 85 гадоў таму НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі

Гэта адбылося ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС – «амэрыканкі». Сярод расстраляных было па меншай меры 22 літаратары.

Штогод у гэтую ноч беларусы збіраліся ў Курапатах, каб узгадаць рэпрэсаваных, але на дадзены момант, шмат хто з нас не можа сёння там быць.

Але ж мы ўсе можам узгадаць паэтаў і там, дзе мы ёсць зараз. Сёння Ноч расстраляных паэтаў. Памятайце сваіх продкаў.

#ночпаэтаў

@motolkohelp