У Тбілісі беларусы адчынілі керамічную студыю KALIADA. Каманда КРОПКІ схадзіла на разведку і зрабіла вось такія вырабы.Паглядзіце як прыгожа Студыя KALIADA адначасова можа прыняць да 10 чалавек, таксама можна ўзяць з сабой дзетак. Майстар-клас доўжыцца 1,5 гадзіны, але вырабы пасля павінны прайсці дадатковую апрацоўку і праз паўтары тыдні іх можна будзе забраць. Дзякуй камандзе керамічнай […]
Month: Верасень, 2022
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кацярына Сныціна распавяла пра два гады пратэстнага руху свабодных спартсменаў
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла пра два гады пратэстнага руху свабодных спартсменаў: Два гады таму мы пачалі запрашаць спартсменаў далучацца да нашага Адкрытага ліста. Для мяне гэта было і застаецца самым слушным рашэннем і адной з магчымасцяў паказаць, што я на баку беларускага народа, на баку сваіх заўзятараў. За гэтыя два гады вельмі шмат што […]
ШУФЛІК — памяншальна-ласкальная форма да шуфель, невялікі шуфель для перасыпання сыпучых рэчываў
ШУФЛІК (šuflik)(назоўнік, мужчынскі род) Памяншальна-ласкальная форма да шуфель; невялікі шуфель (шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня сыпучых рэчываў.). Барыска меў свой невялічкі шуфлік і старанна «памагаў» мацеры. (Васілёнак). “Шуфель” — даўні германізм (ням. “Schaufel” — рыдлёўка).#новыясловы
Прывітанне!@mog_drive_chat
Прывітанне! @mog_drive_chat
«Звязда» ў 1940 годзе пісала пра пакаранні рабочых за прагулы
#звяздаДа нападу немцаў яшчэ год, але эканоміка СССР і БССР ужо пераводзіцца на мабілізацыйныя рэйкі – заметка з газеты “Звязда” ад 12 ліпеня 1940 года пра пакаранне рабочых за прагулы паводле новага ўказа Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР “Аб пераходзе на васьмігадзінны рабочы дзень, на сямідзённы рабочы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі […]
Анджэй Пачобут — 17 месяцаў за кратамі: журналіст стаў сімвалам беларуска-польскага сяброўства
У апошнія дні галоўны пацук і яго памагатыя абрынуліся на Польшчу: прапаганда аб’яўляе яе амаль галоўным ворагам, знішчаюцца польскія могілкі. А памятаеце закрыццё “Польскай школы”, пераслед “Саюза палякаў”, справы аб рэабілітацыі нацызму? У гэты ж час журналіста і сябра “Саюза палякаў” Анджэя Пачобута ўжо 17 месяцаў трымаюць за кратамі за … распальванне варажнечы! Дарэчы, не […]
Зорны пыл на рахунку ў банку: марсіянскі акцэнт і падвойная зорка ў паэзіі Фэлікса Аксёнцава
Зорны пыл – на рахунку у банку.Я жыву на працэнт.Маім промням бракуе напрамку.У мяне марсіянскі акцэнт. Маё сонца – падвойная зорка.Чырванее блакіт,Ды планеты шалеюць на золку,Сыйшоўшы з арбіт. Фэлікс Аксёнцаў Дабранач@mog_drive_chat
Як Васіль Быкаў крытыкаваў Лукашэнку за ідэю аб’яднання Беларусі і Расеі
1 верасьня 1993 году, парлямэнцкая «Народная газета» надрукавала артыкул Васіля Быкава «Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам». У ім Быкаў каменя на камені не пакідаў ад інтэрвію дырэктара саўгасу «Гарадзец», дэпутата Лукашэнкі маскоўскай камуністычнай газэце «Правда», якое выйшла пад загалоўкам «Да возродится!». «Возродиться» павінен быў Савецкі Саюз. І пачаць Лукашэнка прапанаваў […]
Дапамога хоспісу ў Гродне, раман Алеся Аркуша і апошнія выпускі газеты
Дапамагаем хоспісу для дарослых у ГроднеПадрабязней пра ўстанову і тое, што можна для яе зрабіць, чытайце па спасылцы. Слухаем раман Алеся Аркуша «Сядзіба» Цяпер гэта можна зрабiць бясплатна. Нясем праўду ў масыНа выпадак, калі вы прапусцілі выхад газеты, усе апошнія выпускі за тыдзень у адной падборцы. Даведываемся, як зрабіць свой двор зялёным: цікавыя прыклады і […]
Моўны Рэмікс шукае ахвотных дапамагаць у стварэнні беларускамоўнага кантэнту
Моўны Рэмікс – гэта пераклады сучасных навуковых артыкулаў і цэнтр якасных белмоўных інавацый.Наш праект трымаецца выключна на энтузіязме і вольным часе аўтараў. Сувязь з намі:Прамая ~ @kotka_hmarkaПраз бот ~ @mova_rmx_bot Заўжды вітаем жадаючых дапамагаць у стварэнні кантэнту Пашыраем веды і мову разам!Рэпост вітаецца! #навіны