1 верасьня 1993 году, парлямэнцкая «Народная газета» надрукавала артыкул Васіля Быкава «Каб захаваць уладу, яны здольныя аб’яднацца хоць з самім д’яблам». У ім Быкаў каменя на камені не пакідаў ад інтэрвію дырэктара саўгасу «Гарадзец», дэпутата Лукашэнкі маскоўскай камуністычнай газэце «Правда», якое выйшла пад загалоўкам «Да возродится!». «Возродиться» павінен быў Савецкі Саюз. І пачаць Лукашэнка прапанаваў з аб’яднаньня Беларусі і Расеі. Або, калі іншымі словамі, зь ліквідацыі беларускай незалежнасьці.
“Увогуле, не было б вялікага сэнсу палемізаваць з гэтым газэтным ёкатам перапалоханага чалавека, які за гады ідэалягічнага ачмурэньня, відаць, не разабраўся ў гістарычнай сутнасьці часу”, – пісаў Быкаў,
На добры лад, пасьля такой заявы дэпутат Лукашэнка павінен быў быць пазбаўлены дэпутацкага мандату, чаго і запатрабавалі дэпутаты БНФ. Але менш як праз год Лукашэнка стаў прэзыдэнтам. І сваю крыўду на Быкава не забыў.
Лукашэнка працягвае помсьціць Быкаву і праз 19 год пасьля ягонай сьмерці