Збор для перавозкі ды пахавання Дзімы і Жэні, а таксама на падтрымку сям’і Дзімы:https://bysol.org/r…

Збор для перавозкі ды пахавання Дзімы і Жэні, а таксама на падтрымку сям’і Дзімы:
https://bysol.org/ru/private/dmitryvolkandyevgenyshkrabo/

Ніжэй іх гісторыя:
В аўтакатастрофе ў Рымыніі загінулі прадстаўнікі адэскай дыяспары беларусаў Дзмітрый Воўк і Яўген Шкрабо
Яўгеній быў актывістам Зяленага Лугу. Вымушан быў з’ехаць па прычыне палітычнага пераследу. 

Дзмітрый быў актывістаў Смалявічаў, яго з жонкай і дзецьмі застрымлівалі разам з музыкамі РСП на канцэрце. Пасля гэтага пачаўся ціск з боку рэжыма, і ен вымушан быў з’ехаць разам з сям’ей. Яны пераехалі ў Адэсу. 

У Адэсе Дзмітрый і Яўген на працягу ўсяго часу да вайны прымалі ўдзел у арганізацыі акцыі ў падтрымку палітвязняў, дапамагалі іншым беларусам Адэсы ўладкавацца ў новым месцы. 

Калі пачалася вайна, Дзмітрый адвез сям’ю у Малдову і вярнуўся ў Адэсу каб дапамагаць тэрабароне Украіны. Яны з Яўгенам уступілі у атрад Ліцвіна . Пасля таго як атрад Ліцвіна распусцілі, яны вырашылі ехаць да сям’і Дзімы ў Чарнагорыю. Падчас гэтага падарожжа яны і загінулі.

Родныя і сябры кажуць пра іх, што яны былі вельмі светлымі, добрымі людзьмі, якія нікога не кідалі ў бядзе. Яны марылі вярнуцца ў вольную Беларусь, вельмі любілі Адэсу і не думалі ні хвіліны, калі заставаліся дапамагаць яе абароне. Для тых, хто іх ведаў, гэтая страта вельмі балючая. 

Зараз родным Яўгена і Дзмітрыя патрэбны сродкі на пахаванне загінулых, іх перавязуць з Румыніі ў Беларусь іх бацькі. Жонка Дзмітрыя з дзецьмі (6 і 9 год) ня можа вярнуцца ў Беларусь з-за палітычнага пераследу. У выніку заблакавання іх картак ва Украіне, страты мужа і таты, сям’я пакуль не мае дастатковых сродкаў для жыцця і ім патрэбна патрымка на першы час.

Центр Одеси разом із військовими утримують білоруські добровольці-волонтери

У них серйозна мотивація – врятувати нову батьківщину та не втратити стару