У нашай ініцыятыве ўчора адбылася шчаслівая падзея.
Нашы дарагія дараўцы абвянчаліся ў касцеле Святога Аляксандра. Імшу правеў наш добры сябар ксендз
Вячаслаў Барок.
Вянчанне адбылося ў касцеле на плошчы Трох крыжоў, дзе знаходзіцца
Гуманітарны цэнтр дапамогі ДАР. Там нашыя валанцеры ўжо 4 месяцы дапамагаюць бежанцам з Беларусі і Украіны.
Віншуем! І жадаем міра, узаемапавагі і кахання!