#NAU_actionЛукашэнка пераўтварыў нас ўсіх у мішэніhttps://youtu.be/HsImR0r0WcoДругі дзень запар з га…

#NAU_action
Лукашэнка пераўтварыў нас ўсіх у мішэні

https://youtu.be/HsImR0r0Wco

Другі дзень запар з галавы не выходзяць “Іскандэры”, якія Пуцін ужо перадаў Лукашэнку. “Іскандэры”, якія здольныя несці ядзерныя боегалоўкі.

Другі дзень запар з Беларусі ва Украіну зноў масава ляцяць ракеты. І 123 дні запар ў галаве не ўкладваецца, што Беларусь у гэтым удзельнічае.

Мы павінны нарэшце зразумець – па загаду Пуціна Лукашэнка вядзе нас у пекла пад назвай вайна ў Беларусі. Бо Беларусь ужо ня проста краіна-суагрэсар.

Беларусь цяпер – мішэнь на мапе свету. Лукашэнка ўласнаручна намаляваў яе на беларускай зямлі.

І калі гэтыя словы сёння падаюцца вам занадта гучнымі – то спытайце ў сваіх знаёмых і сваякоў ва Ўкраіне, як гучыць паветраная трывога. Як гучаць выбухі ракетных удараў. Як гучаць крыкі параненых аскепкамі людзей. І як гучаць крыкі людзей, чыіх родных забілі гэтыя ўдары.

Калі гэтыя словы кажуцца вам занадта гучнымі – спытайце сябе, ці хочаце вы прачнуцца заўтра і пачуць гул ракет над дахамі сваіх дамоў.

Ці надыйшоў час самім стаць гучнымі ў сваёй рашучасці. І ў сваім супраціве.

Таму зараз я звяртаюся:

Да беларускіх вайскоўцаў
– асабліва звычайных салдат. Хлопцы, у вас ёсць толькі адзін шанец застацца жывымі і не пакалечанымі, калі вам будзе дадзены загад вылучацца на пазіцыі і пераходзіць мяжу з Украінай. Гэты шанец – павярнуць зброю супраць тых, хто такі загад аддасць. Стаць гарматным мясам, грузам 200 – альбо ўзняць бунт яшчэ да пераходу мяжы. Гэта той выбар, перад якім Лукашэнка па немінуча паставіць вашых камандзіраў. А вашыя камандзіры – вас. Што адкажа вашае сумленне альбо банальны інстынкт самазахавання? Вырашаць вам.

Усе беларусы. Зараз час быць гатовымі да татальнага супраціву. Толькі супраціў нацыянальнага маштабу і нацыянальна-вызвольны рух здольныя выратавать нашую краіну – ад расейскай акупацыі, ад калабаранцкага рэжыму Лукашэнкі і ад прорвы вайны, якая ўжо ня проста на парозе. З-за дзеянняў Лукашэнкі нашая краіна вось-вось пераўтворыцца ў мішэнь для зваротных удараў. Ці хочам мы быць гэтай мішэнню? Ці хочам, каб мішэнню былі нашыя родныя? Вырашаць нам.

Але часу на развагі засталося няшмат. Час рыхтавацца і час дзейнічаць.

Падрабязней у відэа:

– Па-беларуску: https://youtu.be/HsImR0r0Wco
– Па-руску: https://youtu.be/Ua4mGzFVJKc

#НАУ
@nau_belarus
Лукашэнка зрабіў Беларусь мішэнню для ўдара / Зварот Паўла Латушкі

Другі дзень запар з галавы не выходзяць “Іскандэры”, якія Пуцін у бліжэйшы час надасць Лукашэнку. “Іскандэры”, якія здольныя несці ядзерныя боегалоўкі.

Другі дзень запар з Беларусі ва Украіну зноў масава ляцяць ракеты. І 123 дні запар ў галаве не ўкладваецца…