АДКРЫТЫ ПАКАЗ З TETRAКЎБ #3 | «БЕДНЫЯ-НЯШЧАСНЫЯ» (POOR THINGS)
У нядзелю, 18 кастрычніка, а 19:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на чарговую кінасустрэчу з Ігарам Tetraкўб!
Гэтым разам глядзім адну з самых незвычайных і правакацыйных карцін апошніх гадоў — «Poor Things» Ёргаса Лантымаса.
Пра фільм:
Poor Things / Бедныя-няшчасныя (2023)
Рэжысёр: Ёргас Лантымас
У ролях: Эма Стоўн, Марк Руфала, Уілем Дэфо
Працягласць: 2 гадзіны 21 хвіліна
Узроставае абмежаванне: 18+
І, як заўсёды, асобная частка нашага кінавечара — аўтарскі агляд Ігара Tetraкўб:
Ігар, мы ўсё разумеем. Эма Стоўн сапраўды цудоўная
«Адкрыты паказ з Tetraкўб» — гэта наш праект нядзельных кінасустрэч: 20 фільмаў, 20 нядзель, 20 гісторый.
Нядзеля 18 кастрычніка
19:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
І традыцыйна — музычная кампазіцыя ад Ігара для патрэбнага настрою:

Што атрымаецца, калі змяшаць пачвару Франкенштэйна з Пігмаліёнам, шчодра дадаць эротыкі, метаіроніі і Эму Стоўн у галоўнай ролі?
А калі рэжысёрам будзе чалавек, якога наш кінааглядальнік падазрае ў рэінкарнацыі Оскара Уайльда?
Атрымаецца гісторыя Бэлы Бакстэр — жанчыны, якая адкрывае для сябе свет, каханне, сексуальнасць і ўласную свабоду. А заадно, сама таго не заўважаючы, разбурае жыцці мужчын, якія сустракаюцца на яе шляху.
«О, Эма! Твая ўсмешка, твае вочы! Ты — Афрадыта, ты — багіня! Твой акцёрскі талент непаўторны! Ты будзеш жыць у стагоддзях, як Джаконда, як Венера Мілоская, як…
Я…
Я НЕ МАГУ МАЎЧАЦЬ!
Я ПАВІНЕН ПРЫЗНАЦЦА!
Я КАХАЮ ЦЯБЕ, ЭМА СТОЎН!!!
…
Кхм…
Ну, карацей…
Я трэці тыдзень на бензадыазепінах у «санаторыі»…
Увогуле, выдатнае кіно. Прыходзьце».