Сёння ва Уроцлаве пачынаецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся ПапковічаЗ 10 па 24…

Беларусы Замежжа

Сёння ва Уроцлаве пачынаецца выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака Алеся Папковіча

З 10 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве можна будзе пабачыць працы беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.

«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў Алесь.


Афіцыйнае адкрыццё выставы:


17 кастрычніка, субота

18:00

Domek Miedziorytnika, ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław