Запрашаем на вечар, прысвечаны памяці Віктара Савіча, у дзявяты дзень з яго гібелі.Заўтра, 17 кастр…
16.10.2023Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Запрашаем на вечар, прысвечаны памяці Віктара Савіча, у дзявяты дзень з яго гібелі.
Заўтра, 17 кастрычніка (аўторак) у 19:00 чакаем усіх у блакітнай залі Замку па адресе: Naujoji Riovonių g. 10, Vilnius.
Будзем смуткаваць, дзяліцца у́спамінамі, глядзець фота ды відэа Віці, чытаць яго вершы, слухаць песні, напісаныя на яго тэксты. Нехта – моўчкі, нехта – не. Як папросіць сэрца. Але ж, поруч. Поруч боль страты перажыць лягчэй. Віця будзе з намі, пакуль мы будзем захоўваць памяць аб ім.
Мерапрыемства пройдзе з 19:00 да 21:00.
Збор на асабісты рахунак на пахаванне Віктара Савіча будзе спынены 17.10.2023 у 23.59:
Імя: Dapamoga
IBAN: LT033500010015148663
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Банк: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania
Справаздача>> .
Сення, 12.10.2023 з 10:00 да 15:00 у́ Вільні прайшло развітанне з Віктарам Савічам. Дзякуй айцу Георгію Рою за праведзеную паніхіду, Дзякуй кожнаму беларусу за падтрымку сям’і ды блізкіх. Пасля развітання, партрэт Віктара быў размешчаны на мемарыяле…