Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку беларускіх палітвязняўБылы прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі…

Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Былы прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі стаў сімвалічным хросным Сяргея Ціханоўскага і заклікаў іншых далучыцца да гэтай справы. Ён падзяліўся відэа у сваіх сацсетках.

«Хачу звярнуць вашу ўвагу на лёс вельмі смелага чалавека Сяргея Ціханоўскага, які меў быць цяпер абраным кіраўніком Беларусі. Замест гэтага яго пасадзілі ў турму карумпаванага тырана Лукашэнкі, прыяцеля Пуціна.

Вы памятаеце, што было ў 2020 годзе? Святлана Ціханоўская працягнула барацьбу мужа і была абраная народам Беларусі, але ёй не дазволілі заняць пасаду. Яе прымусілі пакінуць краіну. Сяргей дагэтуль знаходзіцца ў турме. Святлана больш за сем месяцаў не атрымлівае ад яго звестак. Яна не ведае, як з ім абыходзяцца.

Гэта парушэнне ўсіх асноўных правоў чалавека. Тое, што робяць з Сяргеем Ціханоўскім, – гэта ганьба. Давайце разам патрабаваць свабоды Ціханоўскаму і свабоды Беларусі»,
– кажа Борыс Джонсан на відэа.

«Жыве Беларусь! », – напісаў палітык у допісе да відэа.