Паглядзіце, як вечарам 29 кастрычніка 2023 г. на Ратушнай плошчы ў Вільні беларусы зажглі 132 лампадкі ў памяць аб расстраляных у Чорную ноч тэрору 1937га прадстаўніках беларускай інтэлектуальнай эліты. На вечаровай акцыі працягваліся чытанні вершаў, якія дэкламавалі беларусы, зазнаўшыя палітычны пераслед і сядзеўшыя ў турмах рэжыму Лукашэнкі. Выступау́ з неверагоднай прамовай і беларускі святар Аляксандр Кухта.
Кранальная і цёплая атмасфера панавала на прыступках гарадской Ратушы ў гэты вечар у Вільні, нягледзячы на дождж і халодны вецер. Дзякуй кожнаму, дзякуй кожнай, што мы ёсьць адзін у аднаго. Жыве Беларусь!
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Літве прынялі ўдзел у акцыі “Ноч расстраляных паэтаў”. Паглядзіце, як 29 кастрычніка 2023 г. на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні вершы [Чорнай ноччу 1937га забітых, але не забытых] паэтаў дэкламавалі беларусы…