Палітвязні далучаюцца да святкавання Дня Волі.
25 сакавіка 2025 года ў Вільні адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі – гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта дзень памяці, супраціву і надзеі на свабодную будучыню Беларусі.
Суполка беларускіх палітвязняў RE:BELarus далучаецца да агульнага святкавання. Мы звязваем гісторыю рэпрэсій 1930-х і 2020-х гадоў, паказваючы, што беларусы не здаюцца і працягваюць барацьбу.
Мы запрашаем усіх былых палітвязняў сабрацца разам і прайсці адной калонай з камандай RE:BELarus. Каб падкрэсліць памяць пра рэпрэсаваных і сілу супраціву, пажадана прыйсці ў чорным адзенні.
Месца і час збору:
25 сакавіка, 18.00. Лукішская плошча, бліжэй да аўтобуснага прыпынку.
Далучайцеся, каб паказаць: беларусы памятаюць, змагаюцца і перамогуць!
Дадатковая інфармацыя і кантакты для СМІ:
@REBELarus20
[email protected]