6 студзеня адзначаюць дзень народзінаў Марфа Рабкова і Наста Лойка – праваабаронцы-палітвязынкі. Спачатку яны ратавалі людзей з жорнаў сістэмы, потым самі апынуліся між гэтых жорнаў. І сістэме вельмі хацелася змалоць прыгожых, разумных, адукаваных і смелых жанчын. Але ні змалоць, ні зламаць не атрымалася. Атрымалася толькі кінуць за краты.
Усе паспелі пасмяяца з “года жанчыны”. Але год пачаўся надзвычай добра. Дык няхай ён сапраўды належыць беларускім жанчынам. Няхай гэта будзе год Марфы і Насты.
З днём народзінаў, дарагія. Вы будзеце вольнымі, і Беларусь таксама! Свабоду ўсім палітвязням! Жыве Беларусь!