Сябры, мінулы год бываў і цёмным, і страшным. Але нягледзячы ні на што ён стаў для беларусаў годам надзеі. Дык няхай жа ў новым годзе ўсе надзеі і мары спраўдзяцца – і асабістыя, і агульныя. Няхай змрочная беларуская зіма заззяе чароўнай снежнай прыгажосцю. Няхай за зімой прыйдзе доўгачаканая вясна. Няхай 2026 год стане годам міру і свабоды для краіны, і годам вялікай радасці, любові і дабрабыту для кожнага і кожнай з нас, а цуды будуць здарацца не толькі ў святочную ноч.