Сустракаем 2026-ы разам!Прапануем далучыцца да цёплай сямейнай атмасферы з любімымі музыкамі і вяд…

Сустракаем 2026-ы разам!

Прапануем далучыцца да цёплай сямейнай атмасферы з любімымі музыкамі і вядоўцамі!

20.00 — апошнія ў гэтым годзе інфармацыйныя выданні праграм «Аб’ектыў» і «Студыя Белсат».

20.40 — праграма «Прасвет» падвядзе вынікі 2025 года для Беларусі і свету і распавядзе, што чакае нас у 2026-м.

21.25 — сатырычная праграма «Жэстачайшы мульт», дзе галоўныя героі — вядомыя асобы Беларусі і свету, а таксама простыя беларусы, спрабуюць у гумарыстычнай форме разабрацца ў падзеях вакол.

21.45 — «Мова Нанова» з Мікітам Мелказёравым і Лявонам Вольскім. Музыка распавядае пра свае мінулыя і будучыя праекты. Гэта памятнае інтэрв’ю, бо Мікіта Мелказёраў нечакана пайшоў з жыцця 21 снежня.

22.15 — гумарыстычная праграма «Хай Так TV» з Міхасём Зуем і Дзмітрыем Есяневічам падсумоўвае, над чым смяяліся беларусы ў 2025 годзе.

22.45 — святочны канцэрт з вядоўцамі «Белсату»: Кацярынай Раецкай, Дзянісам Дудзінскім, Віктарам Шукеловічам, Цімохам Акудовічам, Алінай Коўшык, Кацярынай Ваданосавай, Сцяпанам Пуцілам, Міхасём Зуем і Дзмітрыем Есяневічам.

Таксама выступяць запрошаныя госці: Аляксандр Івулін, Сяргей Чалы, Вольга Лойка, Сяргей Бесараб і музыкі гуртоў «J:Mors», «РСП», «Kriwi», «Navi Band» і іншыя.

15 хвілін да Новага году — зварот Святланы Ціханоўскай, пасля чаго працягнем свята добрымі песнямі!

Падлучыцца да навагодняга эфіру «Белсата»

ЧАЛЫ, ЛАТУШКА, NEXTA і зварот ЦІХАНОЎСКАЙ да беларусаў! Навагодні вечар на Белсаце!

Да Новага года застаюцца лічаныя гадзіны — запрашаем сустрэць яго разам з Белсат у цёплай святочнай атмасферы.

У праграме вечара:
• «Прасвет» — падвядзенне вынікаў 2025 года для Беларусі і свету
• «Мова нанова» — вялікая размова з Лявон Вольскі
• «Жэстачайшы…