У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») был…
30.10.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітныя дзеячы культуры, мастацтва і навукі. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў сталінскага тэрору.
Разам з гэтым 1 жніўня 1937 году, ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР было спалена некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых дзеячаў, што не прайшлі цэнзуру.
Сёння мы ўзгадваем ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і тых, хто быў рэпрэсаваны за свабоду думкі ў сучаснай Беларусі. Так, з 2020 больш за 8440 чалавек трапілі пад крымінальны пераслед і больш за 40 000 чалавек – пад адміністрацыйны. Вялікая колькасць людзей вымушана з’ехала з краіны.
Гэта верш Алеся Дудара – выбітнага беларускага паэта, крытыка, перакладчыка. Ён быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.

….
Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым…
Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.
Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.
А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.
Гэта верш Алеся Дудара – выбітнага беларускага паэта, крытыка, перакладчыка. Ён быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.