«Гэта быў татальны тэрор — вынішчэнне інтэлектуальнай эліты грамадства»Дарадца Святланы Ціханоўскай …
29.10.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

«Гэта быў татальны тэрор — вынішчэнне інтэлектуальнай эліты грамадства»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч узгадаў жудасную падзею з беларускай гісторыі — Ноч расстраляных паэтаў — і расказаў, як тэрор таго часу нанёс страшную шкоду беларускай культуры і адукацыі:
Тэкст цалкам.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч узгадаў жудасную падзею з беларускай гісторыі — Ноч расстраляных паэтаў — і расказаў, як тэрор таго часу нанёс страшную шкоду беларускай культуры і адукацыі:
«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. было забіта 102 прадстаўніка эліты беларускага грамадства. Гэтая дата атрымала назву «Ноч расстраляных паэтаў». Але забівалі не толькі пісьменнікаў. У тую ж жудасную ноч расстралялі трох рэктараў БДУ, акадэміка і двух членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук, двух міністраў народнай асветы, трынаццаць выкладчыкаў і даследчыкаў. І гэта працягвалася не адну ноч. Гэта быў татальны тэрор — вынішчэнне інтэлектуальнай эліты грамадства. Ахвярамі тэрору былі не толькі беларусы: рэпрэсавалі яўрэяў, літоўцаў, латышоў.
Ад рэпрэсіяў пацярпела і беларуская мова, і культура. Тысячы кнігаў і рукапісаў падлягалі канфіскацыі і знішчэнню. У жніўні 1937 г. іх спальвалі ва ўнутраным двары Мінскай турмы. У 1930-я гады ў БССР былі зачыненыя амаль усе культавыя будынкі, разбураныя архітэктурныя ансамблі старажытных манастыроў у Віцебску, Оршы, Полацку. У Магілёве толькі за адну ноч узарвалі дзевяць помнікаў сакральнай архітэктуры. Ад шматлікіх ідэалагічных пастаноў істотна пацярпелі музейныя калекцыі; музеі і іх супрацоўнікі былі рэпрэсаваныя.
Рафаэль Лемкін, аўтар Канвенцыі ААН аб прадухіленні і пакаранні за злачынства генацыду, пісаў, што генацыд — «гэта скаардынаваны план, накіраваны на разбурэнне базавых асноў жыцця нацыянальных групаў так, каб гэтыя групы зачахлі і памерлі». Ці мае сэнс складаць чэк-ліст злачынстваў, што адбываліся ў Беларусі ў 1930-я гады, дзеля высвятлення іх адпаведнасці паняццю культурнага генацыду? Здаецца, усё відавочна».
Тэкст цалкам.