Андрэй Паднябенны забіты рэжымам у магілёўскай калоніі. Яму было 36 гадоў.Андрэй меў расейскае грама…

Андрэй Паднябенны забіты рэжымам у магілёўскай калоніі. Яму было 36 гадоў.

Андрэй меў расейскае грамадзянства, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. Тут ён вырас, стварыў сям’ю, працаваў, пачаў займацца актывізмам, падтрымаў народ у 2020 г. За любоў і падтрымку Беларусі Андрэй атрымаў 16 з паловай гадоў турмы, а зараз ён загінуў.

Пра смерць Андрэя паведаміла яго маці Валянціна. Яе шчымлівы допіс заканчваецца словамі: “Я веру, што боская кара дагоніць вінаватага, і ніводнае злачынства не застанецца беспакараным”.

Але няхай перад боскай карай іх усіх нагоняць суд і турма. Бо родныя забітых заслугоўваюць справядлівасці. Беларусь заслугоўвае справядлівасці. Забойцы заслугоўваюць справядлівага пакарання.

Вечная памяць Андрэю Паднябеннаму.
Забойцы адкажуць.
Жыве Беларусь!