Невядомыя спрабуюць наняць фатографа, каб паздымаць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве. Яны прадстаўля…

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа, каб паздымаць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі расійскага медыя Port, але рэдакцыя не мае да іх ніякага дачынення.

Імаверна, пад нікамі “Марія Габдиулина” і “Татьяна Лебедева” хаваюцца прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў. За “працу” яны прапаноўвалі 500 злотых ці 100 еўра. Гатовыя былі заплаціць крыптой.

У сваіх паведамленнях адна з “дзяўчын” некалькі разоў пісала пра сабе ў мужчынскім родзе.

Сустрэча са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі пачнецца 26 чэрвеня а 19-й каля помніка Мікалаю Каперніку. Ужо некалькі гадоў гэта традыцыйне месца збору беларусаў Варшавы.