Пісаць палітвязням трэба! І вось чаму: 1. Не ўсе лісты губляюцца.У СІЗА (да суда) час ад часу нават…

Пісаць палітвязням трэба! І вось чаму:

1. Не ўсе лісты губляюцца.
У СІЗА (да суда) час ад часу нават лісты ад незнаёмых людзей прарываюцца. Бываюць перыяды, калі «блакуюць» усё, але бывае і «адліга» і тады людзі атрымліваюць лісты. Такія перыяды былі нават у гэтым годзе.

2. У калоніі складаней, але і тут здараюцца выключэнні.
У калоніі амаль заўсёды перадаюць толькі лісты ад блізкіх, але часам і ад сяброў нешта даходзіць. Каб павысіць шанец, лепш захоўваць фота ліста ў «Банк лістоў» на нашым сайце stayrebel.fun (даступны без ВПН) – пасля вызвалення чалавек зможа прачытаць усё, што яму пісалі.

3. Лісты паказваюць, што чалавек важны і яго не забылі.
Кожны ліст – гэта сігнал цэнзарам і адміністрацыі, што за лёсам гэтага чалавека сочаць, за ім стаіць супольнасць. Гэта можа абараніць яго ад дадатковага ціску і самавольства з боку адміністрацыі. Памятаем, што катаванні любяць цішыню.

4. Паток лістоў сёння вельмі малы.
Знутры Беларусі людзі баяцца пісаць шмат, таму застаюцца толькі лісты ад родных і ад сяброў або замежжа. Таму міф пра тое, што «лісты ад іншых замінаюць родным» – перабольшаны.

5. Правілы пастаянна змяняюцца.
У розных СІЗА, калоніях, нават у адным і тым жа месцы ў розны час і пры рознай адміністрацыі свае парадкі. Сёння 2025 год і есць пацверджанні таму, што зняволеныя атрымоўваюць лісты не ад родных. Таму спыняцца іх пісаць – горшы варыянт.

Пішыце, захоўвайце копіі, падтрымлівайце сем’і і не пакідайце людзей сам-насам з сістэмай. Пакуль ёсць лісты і салідарнасць – ёсць і памяць пра чалавека!

Банк лістоў – тут вы можаце захаваць лісты для палітзняволеных.