У гэты дзень 101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў – класік беларускай літаратуры, чыя творчасць стал…

У гэты дзень 101 год таму нарадзіўся Васіль Быкаў – класік беларускай літаратуры, чыя творчасць стала сумленнем і голасам беларускай нацыі.

Ён ваяваў у Другой сусветнай вайне – і гэта моцна паўплывала на яго творчасць. Яго творчасць вылучаецца псіхалагічнай глыбінёй, лаканічным стылем і высокай мастацкай праўдай. У сваіх творах «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», Быкаў паказваў трагізм вайны і складанасць маральных выбараў у экстрэмальных умовах.

Быкаў стаў голасам сумлення беларускай нацыі, ён выступаў з грамадзянскай пазіцыяй, асабліва ў 1980-1990-я гады, калі актыўна абараняў дэмакратычныя каштоўнасці і нацыянальны выбар беларусаў. Васіль Быкаў быў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, прэзідэнтам беларускага ПЭН-цэнтра, адным з арганізатараў «Мінскай вясны».

З 1998 года Васіль Быкаў жыў у палітычнай эміграцыі, але напрыканцы жыцця вярнуўся ў Беларусь. Спадчына Васіля Быкава займае цэнтральнае месца ў беларускай літаратуры і культуры, але дзяржава не шануе ягоную памяць – напрыклад, летась быў фактычна праігнараваны ягоны стогадовы юбілей. А яшчэ дагэтуль у гонар Быкава няма вуліцы ў Мінску. Але мы верым, што яна абавязкова з’явіцца.

Наш Patreon
Наш Buymeacoffee