Беларусы – другая па колькасьці група замежных студэнтаў у ПольшчыЯк паведаміла Беларуская служба По…

Беларусы – другая па колькасьці група замежных студэнтаў у Польшчы

Як паведаміла Беларуская служба Польскага радыё з спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы, у 2024/2025 навучальным годзе ва ўнівэрсытэтах Польшчы навучалася 1 мільён 280 тысяч чалавек, што на 34,9 тысячы больш, чым годам раней.

Большасьць замежных грамадзян прыехалі з эўрапейскіх краін, прычым самую вялікую групу складалі грамадзяне Украіны (47,5 тысячы чалавек або 43,8% ад усіх замежных грамадзян), Беларусі (12,2 тыс. – 11,3%) і Турэччыны (5,2 тыс. – 4,7%).

На фота: Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве (Польшча)