Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вярт…

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь

Па інфармацыі «Вясны», напачатку года ў адным з пунктаў пропуску па вяртанні ў Беларусь за «падабайкі» ў сацсетках была затрыманая жанчына (яе даныя ёсць у праваабаронцаў), якая хварэла на анкалогію. Да суда яе змясцілі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.

Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх. Пасля вызвалення яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе забралі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла. Прычына — слабы імунітэт і запаленне лёгкіх.

Распавядаем, што вядома пра смерць жанчыны і што ўвогуле цяпер адбываецца на мяжы.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118122

Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
Звязацца з журналістамі «Вясны»