Канстанцін Сярогін і ягоная сям’я атрымалі палітычны прытулак у Швецыі
Пасля доўгага перыяду няпэўнасці і шматлікіх адмоваў Канстанцін Сярогін — відэааператар і сябра каманды блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага — разам з жонкай Ксеніяй і сям’ёй нарэшце атрымалі палітычны прытулак у Швецыі.
Іхная справа стала прыкладам плённага супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў. Лёсам сям’і Сярогіных займаліся Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, офіс абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай і вядомая шведская юрыстка і праваабаронца Сесілія Экман. Менавіта спалучэнне глыбокага разумення сітуацыі ў Беларусі і яе прафесійных юрыдычных ведаў зрабілі гэты вынік магчымым.
Падаем поўны пераклад каментару спадарыні Сесіліі Экман:
“Я, нарэшце, магу расказаць, што Канстанцін і Ксенія атрымалі від на жыхарства. Мы вельмі радыя і дагэтуль спрабуем усвядоміць, што ўсё скончылася, і што няпэўнасць нарэшце завершана.
Швецыя не пакідае беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю — проста Міграцыйнаму ведамству часам патрэбна больш часу, каб прыняць рашэнне. І вось цяпер яно прызнала іх бежанцамі — і гэта лагічна, бо дэмакраты павінны абараняць іншых дэмакратаў, і дзеля іх, і дзеля сябе саміх.
Жыве Беларусь“
Каментар Сесіліі суправаджаецца фатаздымкам з серыі, прысвечанай сям’і Сярогіных, зробленай Вольгай Дземянковай. Гэтая фотасерыя была адзначаная ўзнагародамі падчас вясновай выпускной выставы Паўночнай фаташколы.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас