Святлана Ціханоўская – да Дня свабоды прэсы
«Пачала сённяшнюю раніцу, як і многія іншыя, з «Обычное утро». Прабеглася па навінах, праверыла апошнія звесткі пра рэпрэсіі. Гэта ўжо стала звычкай — нават у дні візітаў, калі графік напоўнены сустрэчамі і выступамі. Але ў тым ліку дзякуючы працы незалежных медыя я магу распавядаць пра Беларусь на самым высокім узроўні.
Рэжым у Беларусі помсціць журналістам. Ён пазбавіў волі дзясяткі прафесіяналаў: Ларысу Шчыракову, Ігара Лосіка, Марыну Золатаву, Кацярыну Андрэеву і многіх іншых. Іх асудзілі не за злачынствы, а за тое, што яны выкрывалі карупцыю, дакументавалі гвалт, паказвалі тое, што ўлада хацела схаваць.
Свабода прэсы — гэта не толькі пра журналістаў. Гэта пра тое, што важна ведаць нам з вамі. Пра тое, што адбываецца ў нашых гарадах і вёсках, школах і шпіталях. Гарантыя таго, што праблемы не знікнуць у цішыні — і будуць мець шанец на вырашэнне.
Журналістыка павінна служыць людзям. Яна павінна ставіць нязручныя пытанні і патрабаваць адказаў ад тых, хто прымае рашэнні. Чаму ў школе няма ацяплення? Чаму хуткая не прыехала? Чаму ў шпіталі бракуе лекаў?
Сотні беларускіх журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Але нават у выгнанні яны працягваюць сваю працу — насуперак ціску, рэпрэсіям, «экстрэмісцкім» штампам. Я захапляюся тым, як яны працягваюць шукаць, разбірацца, тлумачыць: чаму растуць кошты? Чаму чэргі ў паліклініках? Як і дзе Расія ўмацоўвае сваю прысутнасць у Беларусі? Яны расказваюць пра тое, пра што дзяржаўныя СМІ або маўчаць, або скажуць толькі тое, што «спусцілі зверху».
І мы можам падтрымаць незалежных журналістаў: чытаць, а калі бяспечна — каментаваць, падпісвацца, распавядаць іншым, данаціць. Бо пакуль жыве незалежная журналістыка — жыве сувязь паміж намі. Мы ведаем, што адбываецца ў Лепелі, Івацэвічах, Чавусах. І гэта робіць нас трошкі бліжэйшымі адно да аднаго».