Геймеры выпусцілі відэа «Post-Lukashenko»… толькі чамусьці гэта зрабілі геймеры з Казахстану
Казахскія геймеры стварылі відэа ў стылі гульні «Hearts of Iron 4» пад назвай «Post-Lukashenko». У ім расказваецца, што будзе з Беларуссю пасля кіравання дыктатара.
Пад выглядам гульнявых персанажаў можна ўбачыць рэальных беларускіх палітыкаў: Караева, Качанаву, Ціханоўскую, Пазняка…
У відэа можна ўбачыць шмат кадраў з пратэстаў 2020 года, гучаць песні беларускіх гуртоў і беларускія гімны, такія як «Магутны Божа».
Апісанні да гульні і персанажаў стылізаваныя пад гульню, але ў цэлым перадаюць асноўныя праблемы, з якімі сутыкнулася нашая краіна падчас кіравання Лукашэнкі.