Калі загінула Марыя Зайцава, а пасля – Аляксандр Серада, першыя думкі былі аднолькавыя: маладыя, таленавітыя, поўныя надзей гінуць, а старыя пачвары ўсё смокчуць кроў і забіраюць новыя жыцці.
Жыццё – галоўная каштоўнасць для чалавека і грамадства, але здараецца так, што людзі гатовыя рызыкнуць і ахвяраваць нават жыццём. Часам іх імёны невядомыя, часам нельга апублічыць пазыўныя. У смі прамільгне караценькая навіна: яшчэ адзін беларус загінуў за Украіну. А на самой справе – загінуў за будучыню Беларусі.
Будучыня надыдзе. Перамены, за якія яны змагаліся, прыйдуць. Беларусь будзе незалежнай і свабоднай краінай, будуць і чэсныя выбары, і справядлівыя суды, і вяршэнства закона. Свабода зробіцца нормай, а не марай. Але людзі заўсёды будуць памятаць, што яе кошт немагчыма змераць – як і кошт чалавечага жыцця.
Дарагія беларусы, дзе б вы не былі і што б не рабілі – памятайце: вы патрэбныя адзін аднаму, і краіне, і гэтаму свету, і будучыні. Калі ласка, беражыце сябе.
Жыве Беларусь!