Наталлі Ладуцька 60 гадоў. Ёй прысудзілі 4 гады зняволення і 24000 рублёў штрафу. У справе Наталлі 177 эпізодаў, і кожны эпізод – гэта грашовы перавод ці пасылка ў сіза. Два гады яна дасылала грошы і пасылкі незнаёмым людзям, бо толькі так магла дапамагчы.
Часам мы чуем, што лепшыя людзі даўно з’ехалі ці селі, што засталіся ябацькі, мянты і хатаскрайнікі. Хлусня. Лепшых людзей не заўсёды відаць здалёк, іх галасы не заўсёды чутныя. Іх справы могуць здавацца маленькімі тым, хто стаў (а можа і быў) далёкім ад Беларусі.
177 чалавек атрымалі не проста пасылкі ці грошы. 177 чалавек атрымалі напамін, што пра іх ведаюць і памятаюць і чакаюць на волі. Ад незнаёмай жанчыны. У краіне, дзе падтрымаць палітвязня – амаль што падтрымаць яўрэя пад уладай нацыстаў. Спытайце іх, няхай 177 чалавек адкажуць, ці маленькая гэта справа.
Дзякуй, Наталля, за смеласць і за вялікую справу.
Свабоду Наталлі Ладуцька!
Жыве Беларусь!