У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае зна…

У сённяшнім выпуску перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць з рэлігійнымі матывамі ў творах літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі, прысвечаных паэзіі Язэпа Пушчы.

У мінулай перадачы гаварылася аб тым, што Бабарэка заўважае ў творчасці Пушчы жаданне выкрэсліць Хрыста з традыцыйнага жыцця беларусаў. Апісваючы побытавыя справы сваіх сучаснікаў, паэт не хоча згадваць пра хрысціянства, гарманічна ўпісанае ў жыццё нашых продкаў. Аднак гэта ў яго не вельмі атрымліваецца.

Адам Бабарэка заўважае ў творчасці Пушчы хрысціянскія вобразы – каранаванне цернем, укрыжаванне, малітву (хоць ён і разумее яе па-свойму).