​​Не так даўно пацукі збіраліся судзіць Алену Шарафановіч. Яна доктарка, вядомая спецыялістка па дзі…

​​Не так даўно пацукі збіраліся судзіць Алену Шарафановіч. Яна доктарка, вядомая спецыялістка па дзіцячай анкалогіі. Ці асудзілі ўжо, ці яшчэ не – інфармацыі няма, але вось пра што мы падумалі: працаваць нармальна ёй ужо не дадуць.

Тых, хто трапіў пад каток рэпрэсій, звальняюць. Бо не звольніць іх сабе даражэй, узгадайце, што здарылася з дырэктарам Рэчыцкага метызнага завода, які не хацеў звальняць “экстрэмістаў”. Людзі выходзяць з-за кратаў, людзі не могуць знайсці працу, людзі з’язджаюць.

У нас няма міліцыі, няма судоў, дзяржава катуе і забівае. Якая, здаецца, нязначная рэч, што кагосьці звольнілі: рабочага, ці айцішніка, ці спартоўца… У параўнанні з тым, што гэты чалавек спачатку адсядзеў! У параўнанні з тым, што іншыя сядзяць. Няхай яму пашанцуе за мяжой.

Якая дробязь – краіна губляе спецыялістаў! Спецыялісты прыносяць грошы – няхай рэжым не атрымае тых грошай. Спецыялісты ствараюць рэпутацыю – якая там у рэжыму рэпутацыя.

Але часам спецыялісты ратуюць жыцці, і губляючы такога спецыяліста, ці спецыялістку, Беларусь згубіць значна больш, чым грошы ці рэпутацыю.

Вось пра што трэба памятаць: нават тыя злачынствы рэжыму, якія падаюцца нам зараз нязначнымі – ці не такімі значнымі, – насамрэч прыносяць вялікую шкоду не толькі пэўным людзям, але і ўсёй краіне. І шкоду гэтую яшчэ прыйдзе час ацаніць. Ніводнае злачынства гэтага рэжыму нельга лічыць “нязначным”. І ніводнае злачынства нельга забываць. Ці дараваць.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!