Часам здаецца, што мы зараз ні на што не можам паўплываць, і застаецца чакаць (а чаканне, як спяваў …

Часам здаецца, што мы зараз ні на што не можам паўплываць, і застаецца чакаць (а чаканне, як спяваў спадар Вольскі, дастала). Ну што можа зараз зрабіць беларус у Беларусі? Максімум не пайсці на “выбары”. Ці дыяспары, якія кожны тыдзень выходзяць са сцягамі і партрэтамі палітвязняў ў сваіх гарадах. Што яны могуць змяніць?

А беларусы Шчэціна змянілі. Яны даведаліся, што на святочным кірмашы гандлююць z-манашкі, і сталі побач з іх кіёскам з плакатамі. Проста каб людзі ведалі, хто такія z-манашкі, і не куплялі там нічога. Але гэта гісторыя дайшла да польскай прэсы, і вось ужо рускамірных цётак гоняць з кірмаша, і не толькі ў Шчэціне.

Здаецца, не самая значная падзея, бо такіх вось гнёздаў рускага свету на Захадзе яшчэ нямала. Але цяпер іх менш на адно ці два, а сумленныя людзі ў Польшчы даведаліся пра праблему і, спадзяемся, працягнуць яе вырашаць.

Нам быццам нагадалі: нават маленькая справа мае сэнс і мае вынік. І для ўсіх беларусаў гэта вельмі важны зараз напамін.

Дзякуй, беларусы Шчэціна!
Жыве Беларусь!